Польскі палітык пацярпеў за свае выказванні на беларускім тэлебачанні

Ён таксама зазначыў, што Аляксандр Лукашэнка здолеў захаваць прамысловасць і дабіўся гаспадарчага росту. Цяпер станоўчыя выказванні аб беларускіх уладах могуць дорага каштаваць Саноцкаму. Польскія СМІ растыражавалі словы палітыка аб Беларусі. У выніку яго абранне сенатарам на выбарах, што хутка маюць адбыцца, пад вялікім пытаннем. Калегі Саноцкага перакананыя, што яго выказванні не адпавядаюць сапраўднаму стаўленню прадстаўніка "ПіС" да беларускага рэжыму.