Польскі самалёт не змог прызямліцца ў Мінску

Самалёт Embraer E-170 польскай авіякампаніі LOT меў на борце 22 пасажыраў. Як інфармуе interfax.by, самалёт ляцеў з Варшавы.


Ужоа над Беларуссю пілот выявіў, што ў самалёце не выпускаюцца закрылкі. Ён вырашыў вярнуцца ў аэрапорт вылету. Там самалёт шчасліва прызямліўся. 


Праз некалькі гадзін пасажыраў даставіў у Мінск іншы самалёт.