Польскія мытнікі сёння працягнуць страйк

Гэта значыць, што працаваць мытнікі па ўсей краіне будуць вельмі павольна, паведамляюць польскія СМІ.

Нагадаем, папераджальны страйк ужо прайшоў з 8 па 10 траўня. Сваёй акцыяй польскія мытнікі спрабуюць дамагчыся такіх жа пенсійных прывілеяў, якія маюць работнікі сілавых структур. А менавіта — магчымасці пры 25 гадах стажу выходзіць на пенсію ў 55 гадоў.

Не выключана, што сёння на беларуска-польскай мяжы з боку Польшчы ўзнікнуць чэргі.