Полудня вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі
Сярод іншага яго падазраюць у хабарніцтве.
Крымінальную справу на намесніка міністра ўнутраных справаў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Полудня пачалі з-за неаднаразовых злоўжыванняў з яго боку. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў органах пракуратуры.
Паведамляецца, што Полудзень неаднаразова злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі з карыслівай ды іншай асабістай зацікаўленасці. Гэтыя злоўжыванні нанеслі шкоду дзяржаўнай уласнасці ў буйным памеры і значную шкоду дзяржаўным інтарэсам у выглядзе дыскрэдытацыі органаў улады.
Падчас следства правяраецца таксама інфармацыя пра іншыя карупцыйныя злачынствы, якія мог учыніць Полудзень, у тым ліку хабарніцтва.
Нагадаем, што 8 снежня на Полудня Генпракуратура пачал крымінальную справу. 9 снежня яго ўзялі пад варту.