Помніку студэнтцы ў Гомелі вярнулі яблык
На сваё звыклае месца таксама вярнулася іншая дэталь манумента — торбачка.
Такім чынам, помнік ля Гомельскага ўніверсітэта набыў свой першапачатковы выгляд.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, бронзавую студэнтку колькі месяцаў таму абрабаваў гамяльчук. Мужчына патлумачыў, што металічная дзяўчына вельмі яму спадабалася і ён хацеў скрасці помнік цалкам, толькі на гэта не хапіла моцы.
