Прадстаўнікі беларускай апазіцыі ўдзельнічаюць у сесіі ПАСЕ

Як інфармуе БелаПАН, дэмакратычныя сілы Беларусі на сесіі прадстаўляюць старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідар руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч і прадстаўнік грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Аляксандр Фядута.

Сёння ў рамках сесіі пройдзе паседжанне палітычнага камітэта ПАСЕ. На ім заслухаюць выступы беларускіх апазіцыянераў, якія распавядуць пра сітуацыю з правамі чалавека і пра будучыя парламенцкія выбары.

Нагадаем, беларускае пытанне ўключанае ў парадак дня сесіі ПАСЕ, яго плануецца абмеркаваць 25 студзеня. Чакаецца, што перад парламентарамі выступіць са справаздачай дакладчык ПАСЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэс Херкель.