Прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ пакідаюць Беларусь

Непасрэдна напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія пройдуць 23 верасня, Мекачы яшчэ раз наведае Беларусь на чале місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЕ.

Падчас цяперашняга візіту Мільёры і Мекачы сустрэліся з кіраўніцай ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Таксама яны сустрэліся з апазіцыйнымі палітыкамі — Анатолем Лябедзькам, Аляксандрам Мілінкевічам, Аляксеем Янукевічам, сваякамі палітвязняў і журналістамі. Мекачы выказаў шкадаванне, што падчас візіту ім не далі магчымасці сустрэцца з палітвязнямі. Дарэчы, наяўнасць палітвязняў адной з галоўных праблемаў у стасунках Беларусі з еўрапейскімі краінамі.

У інтэрв'ю БелаПАН перад ад'ездам з Беларусі Мільёры адзначыў, назіральнікі АБСЕ ў дзень выбараў спадзяюцца ахапіць каля 10—15% з больш як шэсць тысяч выбарчых участкаў у Беларусі. Еўрапейскія назіральнікі правераць, ці будзе доступ да стала падліку бюлетэняў, ці будзе празрыстае галасаванне без якога-небудзь ціску. Назіральнікі спадзяюцца трапіць на сам момант падліку і апрацоўкі выбарчых бюлетэняў. Прычым назіраць яны хочуць зблізку, а не так, як практыкуецца ў Беларусі — за 15-20 метраў ад чальцоў камісіі.

Фота — kp.by