Праезд у грамадскім транспарце Мінска падаражэе бліжэйшымі днямі
Міністэрства эканомікі ўзгадніла прапанаваныя Мінгарвыканкамам новыя тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім грамадскім транспартам.
Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў.
Кошт адной паездкі ў аўтобусе, трамваі, тралейбусе, метро складзе 850 рублёў. Тарыф на праезд у аўтобусах гарадскіх экспрэсных маршрутаў зацверджаны ў памеры да 1300 рублёў. "Усе тарыфы на праезд павялічаныя на 20%", — адзначыў Шкуратаў.