Праезд у мінскім транспарце падаражэе да 860 рублёў

Цяпер праезд у беларускім транспарце нашмат больш танны, чым у нашых суседзяў. Пра гэта паведаміў гендырэктар прадпрыемства "Мінсктранс" Лявонцій Папянок.

Папянок: "Мы рабілі аналіз: у той жа Рызе, Вільні праезд амаль у 7 раз вышэй, чым у нас. Таксама калі глядзець у адсоткавых суадносінах да заработнай платы ў сярэднім — вядома, у нас адсотак самы нізкі".