Праезд у мінскім транспарце сёлета падаражэе яшчэ двойчы?
Праезд у Мінску падаражэе на Дзень горада.
Яго кошт павысіцца на 50 рублёў з 10 верасня, калі ў пятніцу такое рашэнне падпішуць у Мінгарвыканкаме. Адна паездка будзе каштаваць 950 рублёў. Адпаведна, на 5% павысіцца і кошт праязных. Пра гэта паведаміла намесніца дырэктара "Мінсктранса" Ірына Якубоўская.
Якубоўская: "Праезд будзе каштаваць 950 рублёў. Рашэнне яшчэ не падпісана Мінгарвыканкамам. Але яно набудзе моц толькі пасля апублікавання ў СМІ. Можа, гэта адбудзецца ў гэтую пятніцу — тады ў суботу ўжо будзе новы тарыф".
Дарэчы, да канца года, магчыма, будзе яшчэ адно павышэнне коштаў на праезд.