Праезд у Мінску падаражэе 3 кастрычніка
Кошт талончыка павялічыцца з 1500 да 1700 рублёў.
Міністэрства эканомікі ўжо ўзгадніла павышэнне тарыфаў на праезд у камунальным пасажырскім транспарце Мінска, паведамляе БелТА. Старыя квіткі будуць сапраўднымі да 13 кастрычніка.
Кошт месячнага праязнога білета на адзін від транспарту складзе 72900, дэкаднага - 25600, на паўмесяца - 38400. На два віды транспарту кошт месячнага праязнога будзе роўным 97500, дэкаднага - 34200, на паўмесяца - 51300. На тры віды адпаведна 116200, 40800 і 61200, на чатыры - 131400, 46100 і 69200.
Апошні раз праезд у грамадскім транспарце Мінска даражэў вясной. Тады кошт павялічыўся з 1300 да 1500 рублёў.