Прафесар піша кнігу пра "педагагічны талент" Уга Чавеса
На Кубе пачалі вывучаць спадчыну памерлага ў сакавіку сёлета прэзідэнта Венесуэлы.
На факультэце гуманітарных навук педуніверсітэта Гаваны стварылі кафедру па вывучэнню "прац і спадчыны" Чавеса. Паводле слоў рэктара ўніверсітэта Дэйсі Фрагі, Уга Чавес "трансфармаваў і ўзбагаціў рэвалюцыйнае мысленне, якое знаходзіць усё больш прыхільнікаў у Лацінскай Амерыцы".
А прафесар універсітэта Лідзія Турнер піша кнігу пра "педагагічны талент" былога прэзідэнта Венесуэлы.
Нагадаем, 14 красавіка ў гэтай краіне адбудуцца датэрміновыя прэзідэнцкія выбары.
Кіраўніку Венесуэлы з'явілася відзежа Чавеса
Фота — AFP