Прагноз надвор’я на заўтра
18 ліпеня па Беларусі будзе пераменная воблачнасць, паведамілі БЕЛТА у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Уначы пераважна без ападкаў. А днём месцамі на поўдні краіны кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер 4-9 метраў у секунду.
Нягледзячы на ўсё гэта, будзе даволі цёпла. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-18 градусаў. А днём 24-29 градусаў. На Брэстчыне і Гомельшчыне нават да 32 градусаў цяпла.