Прайшло 40 дзён з моманту выбуху ў мінскім метро
Да сённяшняга дня ў лякарнях застаюцца каля 30 пацярпелых.
У Беларусі сёння ўспамінаюць ахвяр выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая", які адбыўся 40 дзён таму. У выніку выбуху загінулі 14 чалавек, каля 200 былі паранены. Да сённяшняга дня ў лякарнях застаюцца каля 30 пацярпелых ад выбуху.
У Свята-Духавым кафедральным саборы беларускай сталіцы сёння пройдзе паніхіда.
"Днём адбудзецца ўскладанне кветак у памяць загінулых пры тэракце ад імя Мінгарвыканкама і Мінгарсавета. Адміністрацыі раёнаў арганізуюць наведванне месцаў пахаванняў загінулых і помінальные сталы", - паведаміў РИА Новости прадстаўнік Мінгарвыканкама.
Фота — bymedia.net