Пракаповіч: Умовы крэдытаў прымальныя
Умовы выдзялення крэдытаў Антыкрызіснага фонда ЕўрАзЭС і ўрада Расіі задавальняюць Беларусь.
Пра гэта заявіў РІА "Новости" у аўторак старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Пётр Пракаповіч. "Умовы прымальныя", — сказаў ён.
Беларускія ўлады звярнуліся ў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС і да ўраду Расіі з просьбай аб выдзяленні крэдытаў на 2 млрд і 1 млрд долараў адпаведна.
Пракаповіч пацвердзіў, што беларуская дэлегацыя цяпер у Маскве вядзе перамовы аб выдзяленні гэтых крэдытаў.