Пракрамлёўскі кандыдат прайграў выбары ў Паўднёвай Асеціі
У другім туры лідзіруе апазіцыйны кандыдат Ала Джыоева.
Кіраўнік ЦВК Паўднёвай Асеціі Бэла Пліева абвясціла, што па выніках падлікаў 51% бюлетэняў Джыоева набрала 51% галасоў. А яе супернік Анатоль Бібілаў толькі 46%, паведамляе ВВС.
Абодва кандыдата прытрымліваюцца прамаскоўскай пазіцыі. Аднак расійская прэса і аналітыкі падкрэсліваюць, што Крэмль адкрыта падтрымліваў Бібілава.
Нагадаем таксама, што незалежнасць Паўднёвай Асеціі акрамя Расіі прызналі ўсяго некалькі краін трэцяга свету. Грузія настойвае на тым, што тэрыторыя Паўднёвай Асеціі з’яўляецца акупаванай расійскімі войскамі.