Пракуратура Мінскай вобласці патрабуе забараніць пладова-ягадныя віны

Пракурор Аляксандр Архіпаў на паседжанні аблвыканкаму адзначыў, што за паўгады забароны “чарнілаў” у Слуцкім раёне ўпершыню за апошнія 5 гадоў удалося выправіць негатыўную сітуацыю і дамагчыся змяншэньня колькасьці злачынстваў, паведамляе БелТА.


Пракуратура Мінскай вобласці лічыць, што неабходна забараніць таннае віно і на тэрыторыі іншых раёнаў.