Пракурор папрасіў для "галоўнага юдэя Беларусі" 5 гадоў турмы
Таксама дзяржаўны абвінаваўца папрасіў правесці канфіскацыю маёмасці Юрыя Дорна і пазбавіць яго права займаць адказныя пасады на пэўны тэрмін.
Кіраўніка Юдэйскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі абвінавацілі ў перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў ды ўхіленні ад выплаты падаткаў. З ранейшага абвінавачання прыбралі артыкул пра атрыманне хабару.
Як нагадвае interfax.by, Юрыя Дорна затрымалі ў канцы сакавіка 2012 года. Яго вінавацілі ў атрыманні хабару ў памеры больш за 13 тысяч долараў. Потым супраць яго пачалі шэраг крымінальных справаў за перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў, ухіленне ад выплаты падаткаў, службовую падробку.
Фота — belgazeta.by