Кіраўніку Юдзейскага рэлігійнага аб'яднання выставяць новае абвінавачанне?
З гэтай нагоды ў судовым працэсе па справе Юрыя Дорна абвяшчаўся перапынак.
Чакаецца, што новае абвінавачанне будзе абвешчанае пракурорам 28 лютага. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Захад" паведаміў адвакат Дорна Аляксей Ярмошын. Па яго словах, падчас судовага разгляду былі дапытаныя сведкі, Дорн даў свае тлумачэнні, пасля чаго пракурор заявіў, што будзе новы варыянт абвінавачвання.
Адвакат адзначае, што першае абвінавачванне, абвешчанае Дорну, было на 30 старонках, па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Нагадаем, што суд Цэнтральнага раёна Мінска 10 снежня 2012 года пачаў разгляд крымінальнай справы Юрыя Дорна. Яго вінавацяць у атрыманні хабару, перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў, ухіленні ад выплаты падаткаў, крадзяжы або пашкоджанні дакументаў, штампаў, пячатак, а таксама службовай падробцы. Сярод іншага, Дорна вінавацяць у атрыманні 13 тысяч долараў за здачу ў арэнду арэнды нежылых памяшканняў, якія належаць Юдзейскаму рэлігійнаму аб'яднанню ў Беларусі.
Фота — uptothetop.biz