Пракуроры Брэстчыны чыталі беларускія вершы

Як паведамляе сайт "Віртуальны Брэст", у спаборы паўдзельнічаў 31 чалавек — супрацоўнікі пракуратуры, гаспадарчага суда і адвакаты. Канкурсанты дэкламавалі вершы як беларускіх класікаў, так і сучасных аўтараў. А “судзілі” канкурсантаў прадстаўнікі Брэсцкага дзяржуніверсітэта, Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы і камедыі ды тэлерадыёкампаніі “Брэст”.