Праляскоўскі здзіўлены рашэннем суда па позве "Аўтарадыё"
Міністэрства інфармацыі бліжэйшым часам падасць скаргу ў Касацыйную калегію Вышэйшага гаспадарчага суда.
У каментары Interfax.by міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі заявіў, што "вельмі здзіўлены вынікамі гэтага разбіральніцтва". Міністр не лічыць рашэнні суду "справядлівымі", і, згодна з яго словамі, "Мінінформ зробіць усё магчымае, каб узнавіць справядлівасць".
Напярэдадні Вышэйшы гаспадарчы суд прызнаў несапраўднымі папярэджанне Міністэрства інфармацыі, вынесенае ЗАТ "Аўтарадыё", і рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні аб спыненні вяшчання радыёстанцыі, нагадвае АФН.