Праляскоўскі паставіў журналістам задачу

Як заявіў сёння на семінары кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, "перад СМІ стаіць высокая мэта — мабілізаваць і кансалідаваць грамадства, данесці тыя праблемы, з якімі сутыкаецца Беларусь, і ў той жа час не падняць панікі, не ўвагнаць людзей у дэпрэсію, адчай, а наадварот — зарадзіць на самаадданую, напружаную і эфектыўную працу на будучыню краіны".