Працоўныя дні зноў пераносяцца
За панядзелак 2 ліпеня беларусы будуць адпрацоўваць у суботу, 30 чэрвеня.
Гэта звязана са святкаваннем Дня незалежнасці, 3 ліпеня, якое сёлета прыпадае на аўторак. Такім чынам, у краіне будзе тры выходных — 1, 2 і 3 ліпеня. Рашэнне аб пераносе працоўнага дня прынятае ўрадавай пастановай ад 1 чэрвеня, інфармуе БЕЛТА. Дакумент дазваляе арганізацыям краіны пераносіць працоўны дзень у іншым парадку з улікам спецыфікі іх вытворчасці.