Працягнецца разгляд справы Уладзіслава Лобава
Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі каля Белтэлерадыёкампаніі 3 снежня.
Працэс пройдзе ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы.
Нагадаем, 3 снежня група маладых людзей правяла акцыю пратэсту каля будынка Белтэлерадыёкампаніі — вылілі каля цэнтральнага ўваходу вядро з локшынай ды раскідалі ўлёткі.