Працягваецца разгляд справы Канавалава-Кавалёва

Суд адновіцца ў сталічным “Доме правасуддзя”. У панядзелак на паседжанні разбіралі эпізоды з дробнымі выбухамі ў Віцебску ў пачатку 2000-ых гадоў. Гаворка ішла аб выбухах, пра якія стала вядома ўжо пасля арышту Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. У якасці сведкі на судзе выступіла сястра Кавалёва.

Нагадаем, што ураджэнцаў Віцебска Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва абвінавачваюць у датычнасці да тэрактаў у Мінску ў 2008 і 2011 гадах. Суд над імі пачаўся 15 верасня.