Працягваецца суд па справе аб выбуху ў мінскім метро

У мінскім “Доме правасуддзя” працягваецца працэс Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Іх абвінавачваюць у арганізацыі выбуху ў мінскім метро 11 красавіка 2011 году, а таксама ў выбуху на Дзень незалежнасці 3 ліпеня 2008 году і шэрагу выбухаў у Віцебску.

На ўчарашнім паседжанні былі зачытаныя паказанні 80 пацярпелых. Пры гэтым раскрыліся некаторыя раней невядомыя падрабязнасці. У прыватнасці, адзін з пацярпелых расказаў пра марадзёраў, якія дзейнічалі на платформе адразу пасля выбуху.

Пачатак сённяшняга паседжання аб 11 гадзіне.