Працягваецца візіт Лукашэнкі ў Таджыкістан
Сёння беларускі лідар наведае парламент краіны, а таксама выступіць перад студэнтамі і выкладчыкамі Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта.
Напярэдадні прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Таджыкістану Эмамалі Рахмонам. У часе перамоваў былі закранутыя тэмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама пытанні развіцця аграпрамысловага сектара.
Таксама гаворка ішла пра адкрыццё ў Душанбе філіялаў беларускіх ВНУ. Па выніках перамоваў кіраўнікі дзвюх краін падпісалі дамову і праграму аб доўгатэрміновым гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, перадае БТ.