Праваабаронцы заклапочаныя “галасаваннем на даму”

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч:
 120923_labkovicz.mp3
“Выклікае заклапочанасць так званае “галасаванне на даму”. На шматлікіх выбарчых участках выбаршчыкі самавольна ўносяцца камісіяй у спіс галасуючых на даму, хаця яны ніколі не звярталіся з такімі просьбамі. І спрабуюць масава абыходзіць гэтых выбаршчыкаў. Гэта грубае парушэнне”.

Паводле праваабаронцы, "на даму" павінны галасаваць толькі тыя выбаршчыкі, хто сам звярнуўся у камісію з адпаведнай заявай. Сама камісія не можа ўключаць людзей у спіс галасуючых па месцы знаходжання.