Праваслаўныя святкуюць Вадохрышча

Вадохрышча звязанае з евангельскім паданнем пра тое, як Ісус Хрыстос прыйшоў да Яна Хрысціцеля і прыняў хрышчэнне ў рацэ Іардан. Пасля гэтага Гасподзь паказаў сябе як Збавіцель і Месія.


Уве­ча­ры на­пя­рэ­дад­ні свята на­шы про­дкі га­та­ва­лі трэ­цюю за Ка­ля­ды га­лод­ную куц­цю. Пас­ля есці мож­на бы­ло то­ль­кі ра­ні­цай, най­перш пры­час­ціў­шы­ся асвя­чо­най (свян­цо­най) ва­дой.

Чын Вя­лі­ка­га асвя­чэн­ня ва­ды ад­бы­ва­ецца ў хра­мах на­пя­рэ­дад­ні, 18 сту­дзе­ня, па­сля літургіі. На­зы­ва­ецца яна па-цар­коў­на­му Агі­ясмай, ці про­ста асвя­чо­най, свя­той ва­дою. Разам з цар­коў­ны­мі свеч­ка­мі, куп­ле­ны­мі ў гэ­ты дзень, яе за­хоў­ва­юць у до­ме, каб яна падтрым­лі­ва­ла ў ім свят­ло і цеп­лы­ню ўвесь год.

На­шы про­дкі лічылі, што асвячоная ў царкве вада мае ма­гіч­ны­я ўлас­ці­вас­ці. Яна не то­ль­кі ле­чыць це­ла, але і ду­шу. Ва­дою пры­чаш­ча­лі­ся і мы­лі­ся, да­ва­лі піць хво­ра­му і су­ро­ча­на­му. Да­давалі не­ка­ль­кі кро­пель свян­цо­най ва­ды і пры пер­шым ку­пан­ні не­маў­ля­ці, для зда­роў­я.