Праваслаўныя святкуюць Уваскрэсенне Хрыста

У сваім святочным пасланні мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі заклікаў вернікаў “ісці да Хрыстом Уваскрэслым, каб радасць наша была дасканалай”.

“Быць хрысціянінам значыць несці велікодную моц любві нашым бліжнім. Там, дзе нам бачыцца безнадзейнасць гора, злосць і пекла, — там Гасподзь ставіць свой крыж, каб, разарваўшы путы граху, заззяць святлом радасці, сэнсу і любові. Мы, хрысціяне, — спадкаёмцы Пасхі Хрыстовай! І Пасха — гэта не падзея аднаго дня. Яна не завяршаецца нават Узнясеннем і Пяцідзясятніцай. Яна заўсёды там, дзе мы сілай Божай перамагаем грэх!” — гаворыцца ў пасланні.

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы ўдзельнічае ў святочных набажэнствах, якія пачаліся напярэдадні ў сталічнай катэдры Святога Духа і працягваюцца сёння. Чакаецца, што храм традыцыйна наведае Аляксандр Лукашэнка ды іншыя высокія чыноўнікі.