Прэзідэнт дазволіў рэгіёнам прыцягваць вонкавыя пазыкі

Такая магчымасць замацаваная ўказам Аляксандра Лукашэнкі №75 ад 25 лютага.

У дакуменце адзначаецца, што гэтыя запазычванні не з'яўляюцца дзяржаўнымі даўгавымі абавязальніцтвамі і выдаткі па абслугоўванні мусяць ажыццяўляцца за кошт мясцовых бюджэтаў.

Нормамі ўказа прадугледжваецца ўзгадненне з прэзідэнтам аб'ёма і тэрмінаў размяшчэння еўрабондаў і спадарожныя выдаткі. Нарматыўны акт прадугледжвае перавышэнне гранічнага ўзроўня дэфіцыта кансалідаваных бюджэтаў абласцей і бюджэта Мінска на суму выдаткаў па рэалізацыі інвестпраектаў, якія фінансуюцца за кошт вонкавых пазык.

Фота: etoday.ru