Прэзідэнт Егіпту абвясціў пра пачатак дыялогу з апазіцыяй

Сустрэча адбудзецца ўвечары ў прэзідэнцкім палацы ў Каіры, перадае РБК.

У звароце па тэлевізіі Мурсі абвясціў, што ў трох гарадах ўводзіцца надзвычайнае становішча на 30 дзён. Пасля гэтага з'явілася інфармацыя пра нараду паміж прэзідэнтам і прадстаўнікамі егіпецкіх партыяў.

Прадстаўнікі вядучай егіпецкай апазіцыйнай партыі — Нацыянальнага фронта выратавання — падтрымалі дзеянні прэзідэнта па ўводзінах надзвычайнага становішча. Але яны запатрабавалі ад кіраўніка дзяржавы пэўных дэталяў будучага дыялогу і гарантый таго, што іх прапановы будуць рэалізаваныя.

Нагадаем, што ў другія ўгодкі егіпецкай рэвалюцыі за тры дні беспарадкаў у Порт-Саідзе, Суэцы ды Ісмаіліі загінулі амаль 50 чалавек.

Фота — alarabiya.net