Прэзідэнт Фінляндыі зрэзаў сабе заробак на 20%
Саўлі Ніінісце сам выступіў з такой ініцыятывай.
Такім чынам, ён будзе атрымліваць у год замест 160 тысяч еўра толькі 126 тысяч. Як інфармуе сайт delfi.lv, у Фінляндыі заробак прэзідэнта не абкладаецца падаткамі, а сам кіраўнік жыве ў дзяржаўнай рэзідэнцыі.
Саўлі Ніінісце 64 гады, ён стаў прэзідэнтам Фінляндыі ў лютым 2012 года. Ніінісце вядомы тым, што ў 2004 годзе выжыў падчас жахлівага цунамі ў Тайландзе. Ён залез на дрэва разам са сваім малодшым сынам, і яны выжылі.
Фота — AFP