Прэзідэнт Грэцыі распусціў парламент і прызначыў новыя выбары
Яны мусяць прайсці 17 чэрвеня, паведамляе Associated Press.
Папярэднія выбары прайшлі 6 траўня, аднак урад так і не быў сфармаваны. У выніку, быў створаны часовы кабінет міністраў з абмежаванымі паўнамоцтвамі.
Нагадаем, Грэцыя знаходзіцца на мяжы дэфолту. Фінансавая дапамога з боку ЕС і МВФ залежыць ад правядзення эканамічных рэформаў, мераў, якія не папулярныя ў грамадстве.
На здымку: Прэзідэнт Грэцыі Каралас Папульяс. Фота — AFP