Прэзідэнт Казахстану лёг у нямецкую лякарню
71-гадовы Нурсултан Назарбаеў цяпер знаходзіцца ў медыцынскім цэнтры ўніверсітэта Гамбург-Эпендорф.
Прычыны шпіталізацыі невядомыя. У прэс-службе казахстанскага лідэра адзначаюць, што Назарбаеў з 11 ліпеня знаходзіцца ў кароткатэрміновым адпачынку. Але пра месцазнаходжанне прэзідэнта і пра дату яго выхаду на працу ў прэс-службе не ведаюць.
Нурсултан Назарбаеў бяссменна кіруе Казахстанам ужо болей за 20 год. У выніку датэрміновых выбараў сёлета ў сакавіку ён быў абраны кіраўніком краіны на новы пяцігадовы тэрмін, паведамляюць інфармагенцтвы.