Прэзідэнт Казанціпа прапануе прытулак беларускам

Прэзідэнт Рэспублікі Казанціп прапануе бясплатныя візы, палітычны і кліматычны прытулак беларускам. На падобны крок кіраўніка фестывалю натхнілі словы кіраўніка Беларусі пра “адсутнасць яец у еўрапейскіх лідараў”. Чаму толькі дзяўчаты могуць без праблем пагрэцца на казанціпскім пяску і пакаўбасіцца пад зорным небам? Таму што беларускія мужчыны мусяць змагацца за свабоду сваёй краіны, лічыць прэзідэнт вольнага Казанціпа. Але! Каб атрымаць візу беларускам трэба зарэгістравацца на сайце фестывалю і запоўніць адмысловую анкету.

Фота: www.bike-crimea.com