Прэзідэнт Сербіі адмовіўся прызнаць незалежнасць Косава
Улады Сербіі лічаць Косава, якое абвясціла незалежнасць у 2008 годзе, мяцежнай правінцыяй.
Таміслаў Ніколіч падкрэсліў, што Бялград ніколі не прызнае незалежнасць Косава, нават калі ад гэтага будзе залежаць уваходжанне Сербіі ў Еўрасаюз.
У інтэрв'ю ВВС сербскі лідар заявіў, што Косава павінна пакінуць усякую надзею на атрыманне крэсла ў ААН. Заява прэзідэнта адбылася на фоне таго, што прэм'ер-міністр Сербіі Івіца Дашыч выказаў больш прагматычны падыход да Косава. У кастрычніку 2012 года ён сустрэўся з прэм'ер-міністрам Косава Хашымам Тачы.
Незалежны статус Косава прызналі 90 краінаў, у тым ліку 22 з 27 чальцоў ЕС.
Фота — pro100news.info