Прэзідэнт Украіны памілаваў двух экс-міністраў
Аднак эсперты сумняюцца, што на волю неўзабаве выйдзе і былы кіраўнік ураду Юлія Цімашэнка.
Памілаваны былы міністр унутраных справаў Юрый Луцэнка і экс-міністр аховы навакольнага асяроддзя Георгій Філіпчук, перадае РИА Новости.
Луцэнка ўжо выйшаў з турмы. У 2012 годзе яму прысудзілі чатыры гады зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Паводле суда, Луцэнка незаконна прыняў на працу ў міліцыю свайго асабістага кіроўцу, даў яму дзяржаўную кватэру і паспрыяў налічэнню пенсіі. Філіпчука асудзілі за перавышэнне службовых паўнамоцтваў — спачатку да трох год турмы, а пасля прысуд змякчылі да двух гадоў умоўна. Разам з тым Філіпчук не мог займаць пэўныя пасады.
Між тым пакуль няма гаворкі, каб на волю выйшла экс-кіраўнік украінскага ўраду Юлія Цімашэнка. Яна адбывае сямігадовы тэрмін за перавышэнне паўнамоцтваў у часе падпісання газавага пагаднення з Расіяй.