Прэзідэнт Венгрыі пайшоў у адстаўку праз плагіят
69-гадовы Пал Шміт заявіў, што сыходзіць са сваёй пасады пасля таго, як яго пазбавілі доктарскай ступені.
Агенцтва Reuters нагадвае, што на мінулым тыдні стала вядома пра плагіят — Шміт у сваёй працы, прысвечанай Алімпійскім гульням, фактычна перапісаў частку дысертацыі балгарскага спартыўнага дзеяча Мікалая Георгіева без пазначэння крыніцы.
Фота — szentkoronaradio.com