"Прэзідэнцкія тэзісы" Зісера: заробак у 1000 долараў праз 10 гадоў

Між іншым, Юрый Зісер адказаў і на пытанне, што ён найперш зрабіў бы, калі б стаў кіраўніком краіны?

"Паколькі любы народ кансерватыўна і страшэнна баіцца пераменаў... я ў першую чаргу публічна заявіў бы аб пераменасці: сацыяльныя гарантыі не пацерпяць, заводы разганяць і раздаваць за пяць капеек не будуць, тым, хто гаворыць па-беларуску ці па-руску не будзе матэрыяльных ці іншых перавагаў, станавіцца рэгіёнам Расійскай Федэрацыі ці ўступаць у NATO не будзем, праз дзесяць гадоў заробак будзе 1000 долараў і яшчэ падобны папулізм, — кажа Зісер. — І шчыра выканаў бы гэта! Паралельна "падняў" бы на шчыт прыватніка і грамадзянскую супольнасць, усяляк падтрымліваў бы ініцыятыву знізу і адмяніў усе віды пакаранняў за памылкі на працы, акрамя крадзяжоў і заведамай халатнасці".

Таксама Юрый Зісер выступае за тое, каб міністрамі і дырэктарамі станавіліся 25-28-гадовыя "галавастыкі". Ён скарыстаўся б досведам Грузіі ў справе правядзення рэформаў, асабліва ў барацьбе з карупцыяй. "Але галоўнае — свабода асобы і свабода прадпрымальніцтва", — кажа Зісер. Ён мяркуе, што, каб нашым людзям сыйсці ад "саўка", трэба не менш за 20-30 гадоў.

У інтэрв'ю заснавальнік tut.by падкрэслівае, што "усе гэтыя разважанні маюць абсалютна акадэмічную цікавасць".

Фота — bymedia.net