Пробныя таргі паказалі курс долара ў 9800 рублёў
Такі курс вызначыўся сёння на пробнай дадатковай сэсіі таргоў на валютна-фондавай біржы.
Як паведамляе nn.by, сёння разглядаліся толькі заяўкі банкаў. Заяўкі кліентаў пакуль што пакінутыя па-за ўвагай.
Курс, вызначаны сёння, з’яўляецца перадусім даведачным, але, безумоўна, акажа ўплыў на курс чорнага рынку валюты. Нагадаем, што паўнавартасная дадатковая тарговая сесія хутчэй за ўсё пройдзе 15 верасня.