Продаж гарэлкі ў Беларусі вырас амаль на 20%

Сёлета за студзень—кастрычнік рэалізацыя гарэлкі павялічылася амаль на 20% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам. Агулам прададзена больш за 10 млн дэкалітраў гарэлкі, інфармуе БелаПАН.

Таксама растуць і продажы піва ды віна. Паменшыўся толькі продаж слабаалкагольных напояў — іх прадалі на траціну менш, чым летась.