Прыбіральшчыца развяла бізнэсоўца на паўмільёна долараў
Мінчанка паабяцала абмяняць іх па выгадным курсе.
Маладая прыбіральшчыца з Мінска прысвоіла амаль паўмільёна долараў, якія ёй перадаў салігорскі бізнэсмэн. Ён паверыў абяцанням жанчыны абмяняць грошы па выгадным курсе, паведамляе БелТА.
Мужчына вырашыў заняцца рэстаранным бізнэсам і хацеў выгадна абмяняць валюту. Сваю дапамогу яму прапанавала прыбіральшчыца адной з буйных сталічных арганізацый. Спачатку яна памяняла 10 тысяч долараў, потым мужчына даў ёй яшчэ 200 тысяч, а праз неякі час сума склала ўжо 447 тысяч долараў. Атрымаўшы іх жанчына знікла.
Зараз яна знаходзіцца ў СІЗА, узбуджаная крымінальная справа за махлярства.