Прычынай пажару ў "Дудутках" мог быць падпал

Як паведамляе БелаПАН, разглядаецца таксама версія пра неасцярожнае абыходжанне з агнём. Трэцяя версія — кароткае замыканне ў электрычнай сетцы. Ніводная з версій пакуль не прызнаная галоўнай, кажуць выратавальнікі.

Матэрыяльная шкода, нанесеныя будынку музея, складае прыкладна 200 млн рублёў. Пакуль не ацэненая шкода ў сувязі са стратай экспанатаў, у тым ліку рэдкага аўтамабіля. Разам з тым выратавана матэрыяльных каштоўнасцяў на 213 млн рублёў.

Нагадаем, што вялікі пажар у музеі "Дудуткі" адбыўся ўвечары 10 верасня. На месцы надзвычайнай сітуацыі працавалі 15 пажарных машынаў. Агонь знішчыў дах і драўлянае перакрыцце на плошчы каля 600 кв.м. Пацярпелых няма.