Прыпяць хоча “з’есці” вёску ў Жыткавіцкім раёне

Жыхары ўжо стаміліся пераносіць свае платы і баяцца зараз, што праз пару гадоў рыбу можна будзе вудзіць проста з вокнаў.

Па словах начальніка аддзела планавання і інвестыцый “Белмеліавадгаса” Івана Лазоўскага, на інжынерную абарону беларускіх вёсак ад вады сёлета трэба 83,3 мільярда рублёў.

“А вылучылі ўсяго 32,5 мільярда. Гэта ўсяго 34% ад неабходнага. Плюс недафінансаванне з мінулага года складае 26%. У выніку атрымліваецца, што на Перараў грошай няма. Мы вымушаныя нават прыпыніць будаўніцтва аб'ектаў, на якіх працы ўжо вяліся, і перанесці іх на наступны год”, ― цытуе адмыслоўцу газета “Рэспубліка”.

Фота: andrej-voronin.livejournal.com.