Прысуд Раману Кісляку прызналі законным

Актывіст абскарджваў у абласным судзе рашэнне Ленінскага суда, паводле якога ён пакараны штрафам у 350 тысяч рублёў.

Раман Кісляк ня згодны з рашэннем абласнога суда. Ён мае намер абскарджваць прысуд у Вярхоўным судзе, паведамляе "Радыё Свабода".

Нагадаем, што актывіст быў пакараны за шэсце салідарнасці з арыштаваным праваабаронцам Алесем Бяляцкім 16 кастрычніка.