Прысуд свабодзе слова ў Беларусі

"Абсурднае абвінавачанне і прысуд журналісту і прэс-сакратару кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава сведчыць аб мэтанакіраванай працы дыктатарскай улады па знішчэнні незалежнай журналістыкі, грамадзянскага і дэмакратычнага грамадства ў Беларусі", — гаворыцца ў заяве "Еўрапейскай Беларусі".

Грамадзянская кампанія заклікае беларускае грамадства да кансалідацыі, а сусветную супольнасць — "узмацніць ціск на дыктатарскі рэжым з мэтай вызвалення незалежных журналістаў і ўсіх палітвязняў у Беларусі".