Прызначана дата суда над Дзмітрыем Мядзведзем

Працэс будзе весці суддзя Алена Рудніцкая. Пачатак а 10-ай гадзіне. 

Дзмітрый Мядзведзь быў затрыманы на плошчы Незалежнасці 19 снежня. Пасля адбыцця 10-сутачнага арышту затрыманы па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. 6 студзеня яму было прад'яўленае абвінавачванне за ўдзел у масавых беспарадках. Утрымліваецца пад вартай у СІЗА № 1 на вул.Валадарскага, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".