Пуцін: Беларусь "абкруціла" Расію

"Як звычайна, вы як заўсёды нас "абкруцілі": расійскі экспарт вырас на 8 працэнтаў, а беларускі аж на 46 з лішкам", — адзначыў Уладзімір Пуцін на перамовах з калегам Міхаілам Мясніковічам.

Пуцін выказаў надзею, што такая тэндэнцыя носіць часовы характар. Паводле яго слоў, краіны будуць працаваць над збалансаванасцю гандлёвых адносін, перадае РІА "Новости".

Імпарт з Беларусі, у якім дамінуе машынабудаўнічае абсталяванне і харчовыя тавары, у 2010 годзе вырас больш чым на 46,1%, а расійскі экспарт у Беларусь, у якім пераважаюць энергарэсурсы і тавары сыравіннай групы, — на 8%.