Пуцін і Дэпардзьё сустрэліся ў Сочы (фота)

3 студзеня французскаму акцёру Жэрару Дэпардзьё далі расійскае грамадзянства. 5 студзеня артыст прыбыў у Сочы, інфармуе lenta.ru

У пачатку снежня 2012 года стала вядома, што Дэпардзьё пераехаў у Бельгію і збіраецца атрымаць грамадзянства гэтай краіны. Першапачаткова паведамлялася, што ён пайшоў на гэта з-за 75-адсоткавага гадавога падатку, што перавышае мільён еўра. Такі падатак вырашыў увесці прэзідэнт Франсуа Аланд. Пазней сябар Дэпардзьё, прадзюсер Арно Фрылі, заявіў, што акцёр вырашыў з’ехаць з краіны з-за сучасных французскіх СМІ, якія выклікаюць у яго агіду.